1 av 4
Сем "культурных" паверхаў у самым цэнтры Стакгольма
2 av 4
Вязаная панчоха- вельмі распаўсюджаны від мастацтва вуліцы
3 av 4
Метро- не толькі цягнікі і натоўп пасажыраў, але і мастацкая галерэя
4 av 4
Самы вясёлы чалавек 1967 года-шведскі акцёр, комік, пісьменнік і рэжысёр Хассэ Альфрэдсан

Віртуальная вандроўка па Стакгольму!

Серыя сюжэтаў пра шведскую сталіцу, ўлюбёную жыхарамі і цікавую турыстам:

Дом культуры ў Стакгольме Kulturhuset

У Доме культуры ў Стакгольме -Kulturhuset- можна правесці цэлы дзень, наведваючы гарадскі тэатр, кінатэатр, музей Сярэднявечча, Чытальны салон, залу для дзяцей, шматлікія кавярні, закуток шахмацістаў, залу для развіцця творчага патэнцыялу моладзі ”Лава”, выставачныя залі з творамі сучасных мастакоў. У Доме культуры ёсць месца для людзей розных узростаў, для ўсіх відаў творчасці, амаль ва ўсіх галінах культуры.

Помнікі і скульптуры

Якіх толькі скульптур, статуй і помнікаў не ўбачыш на вуліцах Стакгольма! Ад ”традыцыйных” помнікаў славутым шведам да бронзавага склепу для бульбы ці малых ружовых сланоў. Якую ролю грае такое мастацтва і ці ,наогул, патрэбныя нам помнікі знакамітым дзеячам  тлумачыць адказны за публічнае мастацтва ў аддзеле культуры Стакгольмскага муніцыпалітэту Мортэн Кастэнфорс у час пешай экскурсіі.

Вулічнае мастацтва

Вулічнае мастацтва ці на шведскай ”гатуконстэн” - гэта з’ява папулярная, супярэчлівая і пакуль што нелегальная. Навошта ўсе гэтыя намаляваныя совы з вушамі зайца, цёмна -вішнёвыя шпакоўні, упрыгожванні для ліхтарных слупоў - рознакаляровыя панчохі? Што жа кіруе ”мастакамі вуліцы”, якія парушаюць заканадаўства, не атрымліваюць грошы, але працягваюць дэманстраваць плёны сваёй творчасці звычайным мінакам?


Мастацкая галерэя на станцыях метро

Метро ў Стакгольме - гэта не толькі сродак грамадскага транспарту, але і самая доўгая ў свеце мастацкая галерэя. Тут Вы знойдзіце вытрымкі з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, маршруты вандровак прыродазнаўцы Карла фон Лінэя, вершы Маякоўскага, радыёактыўныя аблокі з Чарнобыля, карычневыя кашы, з якімі раней хадзілі ў краму і яшчэ шмат чаго цікавага. Як усе гэтыя творы з’явіліся ў метро і ,галоўнае, навошта Вы даведаецеся з экскурсіі па некаторым станцыям Стакгольмскага метро.

 

Grunden i vår journalistik är trovärdighet och opartiskhet. Sveriges Radio är oberoende i förhållande till politiska, religiösa, ekonomiska, offentliga och privata särintressen.
Du hittar dina sparade avsnitt i menyn under "Min lista".